Foto
LVENGRUSLITESTGEBYUK

Contact us

For registered users



_

Пратэзы з крыялітнага шкла

Крыялітныя вочныя пратэзы даюць адбітак амаль як сапраўдныя вочы – яны імітуюць выгляд жывога вока лепш, чым пластыкавыя аналагі. Гаворка пра дабраякасны вочны пратэз можа весціся тады, калі з адлегласці ў 1 метр у люстэрку вочы выглядаюць падобна.

Гаворка пра дабраякасны вочны пратэз можа весціся тады, калі з адлегласці ў 1 метр у люстэрку вочы выглядаюць падобна.

Выраб вочнага пратэза з крыялітнага шкла займае адзін дзень. Пратэз заўсёды вырабляецца ў прысутнасці пацыента і індывідуальна падганяецца да яго вочнай поласці і колеру здаровага вока. Па форме пратэз нагадвае палавінку шкарлупіны грэцкага арэха, на які нанесены малюнак райка, зрэнка, узор крывяносных сасудаў на белай частцы вока (склеры). Вочны пратэз з дадзенага матэрыяла трэба мяняць што два гады.

Шкляныя вочныя пратэзы падзяляюцца два тыпы: аднасценныя і дзвюхсценныя. Пратэзіст вызначыць, які з іх патрэбны канкрэтнаму пацыенту з улікам індывідуальных асаблівасцей кожнага чалавека і ўласцівасцей яго вочнай поласці.

 

Аднасценныя шкляныя пратэзы выбіраюць, калі ў пацыента засталіся абалонкі вока альбо атрафіраванае вока, а таксама калі захаваўся увесь вочны яблык, пярэдняя частка якога моцна памутнела, і вока аслепла. У такім выпадку пратэз маскіруе каламутнасць і яго, быццам лінзу, накладаюць на вочны яблык. Аднасценныя пратэзы выкарыстоўваюць таксама ў тых выпадках, калі пацыенту пасля аперацыі па выдаленні вока ўшываюць імплантант, які папярэджвае дэфекты твару і забяспечвае сінхроннасць рухаў пратэза і здаровага вока. Выраб аднасценнага шклянога пратэза працаёмкі і патрабуе нашмат большай увагі і прафесіяналізму, чым стварэнне дзвюхсценнага шклянога пратэза.

 

У дзвюхсценнага шклянога пратэза параўнальна тонкія сценкі (у сярэднім 0,3 – 0,5 мм), паміж якімі знаходзіцца адносна вялікая, замкнёная вакуумная прастора. Такі пратэзз прымяняецца галоўным чынам пасля аперацыі па выдаленні вочнага яблыка.

 

Галерэя


 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Ocularist V.Valters, Latvia

 

 

 

Ocularist V.Valters, Latvia

Surgion oftalmologist Artur Klett, Estonia

_

Пасляаперацыйнае пратэзаванне

Калі пасля аперацыі па выдаленні вока не ўзнікла ўскладненняў, вочны пратэз можна ўстаўляць ужо на...

Пратэзы з крыялітнага шкла

Крыялітныя вочныя пратэзы даюць адбітак амаль як сапраўдныя вочы – яны імітуюць выгляд жывога вока...

ПММА пратэзаванне

З улікам індывідуальных асаблівасцей пацыента і ўласцівасцей вочнай поласці пратэзіст вырабляе індывідуальны пратэз паводле створанай...

Эктапратэзы

Эктапратэзы – гэта пратэзы вочнай арбіты з прымацаванымі штучнымі павекамі, якія маскіруюць дэфекты твару ў...

ДЗІЦЯЧАЕ ПРАТЭЗАВАННЕ

Праца з дзецьмі ў нашай прафесіі прыносіць сапраўднае задавальненне: дзіцячая ўсмешка падтурхоўвае нас да новых...

ВЫКАРЫСТАННЕ І ДАГЛЯД

вымыты вільготны пратэз уставіць пад верхняе павека скроневай часткай наперад; гледзячы ўгору, адцягнуць ніжняе павека; закончыць увядзенне...

Частыя пытанні

Ці можа шкляны пратэз выпасці з вочнай поласці і разбіцца, напрыклад, падчас бегу ці простага...

Падбор пратэзаў

Новы пластыкавы пратэз - можа з’явіцца алергія; - паверхня пратэза высыхае. Пратэз з ПММА пасля года...